Аб установе - Ясли-сад № 3 г.Барановичи
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб установе

Дзяржаўная ўстанова дашкольнай адукацыі
"Дзіцячы сад № 3 г. Баранавічы"
Праектная магутнасць-220 чалавек, фактычная напаўняльнасць - 221 чалавек. Дзіцячая дашкольная ўстанова разлічана на 12 груп з музычнай і спартыўнай залай. У цяперашні час функцыянуе 12 груп: 2 групы ранняга ўзросту, 7 садовых груп, 1 спецыяльная група для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы і ў двух групах размяшчаюцца першыя класы. Функцыянуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.
З верасня 2008 года адкрыта спецыяльная група для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Медыцынскі блок дзіцячага сада складаецца з ізалятара, кабінета медсёстры.
Адукацыйную і аздараўленча-прафілактычную працу ў УДВ ажыццяўляе 27 педагогаў: 19 выхавальнікаў, 3 музычных кіраўніка, 2 кіраўніка фізвыхавання, 2 педагога-псіхолага, 2 настаўнікі-дэфектолага. У дзіцячым садзе працуе Медсястра.
Рэжым работы ўстановы дашкольнай адукацыі:
Працуюць дзесяць груп з рэжымам працы 10,5 гадзін з 07.15 да 17.45, два першыя класы - з рэжымам працы з 07.30 да 17.45 .

Наш дэвіз: 

"Дзеці павінны жыць у свеце прыгажосці, гульні, казкі, музыкі, малюнка, фантазіі, творчасці"

Наш гімн: дзіцячы сад - адна сям'я

                         
  
        

Тэкст песні:

Утром рано мы встаем
В детский сад скорей идем
Нас встречают с лаской,
Новой доброй сказкой.

Припев:
Детский сад, детский сад,
Это домик ребят
Это домик для души
Здесь играют малыши.
Детский сад, детский сад,
Для ребят как шоколад.
Приходи сюда скорей,
Здесь найдешь своих друзей.

Детский сад одна семья
Будем вместе ты и я
Радостно трудиться
И всему учиться

Припев

Арганізатары фестывалю: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Мэта-выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту культуры бяспекі жыццядзейнасці.
Асноўныя задачы:
прафілактыка дзіцячага траўматызму;
удакладненне (канкрэтызацыя) уяўленняў дзяцей дашкольнага ўзросту аб бяспечных паводзінах дома, на вуліцы, у грамадскіх месцах, у тым ліку ў экстрэмальных сітуацыях;
практычнае прымяненне дзецьмі дашкольнага ўзросту правілаў бяспечных паводзін у працэсе вырашэння праблемных (гульнявых) сітуацый;
развіццё творчых здольнасцяў у выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі;
стварэнне ва ўстановах дашкольнай адукацыі ўмоў, неабходных для фарміравання асноў бяспекі жыццядзейнасці ў выхаванцаў;
актывізацыя ўключэння бацькоў (законных прадстаўнікоў) у працэс выхавання культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту.
Дадзенае мерапрыемства праводзіцца адзін раз у тры гады па наступных намінацыях:
"Куток бяспекі»;
"Ганарымся, што навучылі»;
"Дыдактычная гульня»;
"Азбука бяспекі".
Фестываль аб'яднаў амаль 3 тысячы ўстаноў дашкольнай адукацыі, даў унікальную магчымасць педагагічным работнікам прадэманстраваць сучасныя падыходы ў фарміраванні ў выхаванцаў асноў бяспекі жыццядзейнасці.

Дашкольная ўстанова" Яслі-сад №3 г.Баранавічы " была адкрыта ва ўсходнім мікрараёне г. Баранавічы ў снежні 1988г.
Першым загадчыкам стала Щасная Таццяна Яўгенаўна.
У 2003 пасаду загадчыка заняла Дзяшко Людміла Пятроўна.
У 2019 дашкольную ўстанову ўзначаліла Далід Жанна Мікалаеўна.
У верасні 2022 года ДУДА "Яслі-сад №3 г.Баранавічы" было перайменавана на ДУДА "Дзіцячы сад № 3 г. Баранавічы".
Нашы традыцыі:

правядзенне беларускіх каляндарных абрадавых святаў
  • арганізацыя тэматычных выстаў сямейнай творчасці 2 разы на год: восенню і зімой

  • Тэматычныя дні: "Вялікі Май, Пераможны Май" і інш. 
  • Штогадовыя справаздачы харэаграфічнага і вакальна-тэатральнага гуртка
 

  • Ушанаванне юбіляраў дашкольнай установы
  • Сустрэчы з ветэранамі працы