Архив новостей - Ясли-сад № 3 г.Барановичи
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.07.2019

Музычнае свята «Люблю цябе, мой родны кут!»

Дашкольнае дзяцінства з’яўляецца першай і вельмі  важнай ступенню ў   выхаванні нацыянальнай самасвядомасці  дзіцяці. Менавіта дашкольны ўзрост – важнейшы перыяд станаўлення асобы, калі закладваюцца  перадумовы якасцей чалавека - грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве і культуры.

Кожны павінен ведаць культуру і традыцыі сваёй Бацькаўшчыны. Таму ў нашай установе дашкольнай адукацыі было наладжана свята, якое назвалі «Люблю цябе, мой родны кут!».

У беларусаў старажытныя святы і абрады заўсёды суправаджаліся песнямі, танцамі, карагодамі, гульнямі, таму акрамя песень нашы дзеці на музычных святах знаёмяцца з рухамі беларускіх танцаў: карагодны, дробны, прыстаўны, перайменны крок, трайны прытоп, крок беларускай полькі і інш.

На святах нашым выхаванцам асабліва падабаецца ўдзельнічаць у гульнях.


Таксама дзеці пазнаёміліся з некаторымі відамі рамёслаў, распаўсюджаных на тэрыторыі нашай краіны.

Праходзяць святы цікава, бо ў нашым калектыве шмат талентаў: спяваць, танцаваць і абыгрываць ролі могуць многія.

Зробленая праца атрымала сваё адлюстраванне ў дзецях: яны сталі больш актыўнымі і эмацыянальнымі, пашырыліся іх уяўленні аб навакольным асяроддзі, узбагаціўся слоўнікавы запас, павысіўся інтарэс да народнай музыкі. Дзеці сталі лепей спяваць, распазнаваць беларускія народныя мелодыі, праяўляць цікавасць да беларускай мовы.