Архіў навін - Ясли-сад № 3 г.Барановичи
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.07.19

Музычна-фальклёрнае свята «Ой рана на Купала!»

У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.

8 ліпеня ў нашым дзіцячым садзе  адбылося музычна -фальклорнае свята «Ой рана на Купала!». Гэтае мерапрыемства ладзілася з мэтай далучэння дзяцей да беларускай культуры, да нашых старадаўніх традыцый і самае галоўнае – падарыць дзецям святочны настрой. 

Свята было арганізавана кіраўнікамі музычнага і фізічнага выхавання. У пачатку святочнай праграмы Купалінка распачала гаворку пра гісторыю ўзнікнення Купалля,  паведала, адкуль пайшло гэтае свята, пазнаёміла дзяцей з традыцыямі святкавання.

Разам з Купалинкай дзеці скакалі праз імправізаванае купальскае вогнішча,

вадзілі карагоды з купальскім вянком.

Але Лясун разам са сваёй сяброўкай Бабай Ягой паспрабавалі сапсаваць свята, робячы шматлікія перашкоды і выпрабаванні для нашых выхаванцаў.

Кульмінацыяй свята стаў пошук чароўнай папараць-кветкі.

Арганізатары мерапрыемства зрабілі ўсё, каб падараваць добры настрой, радасць, весялосць, бадзёрасць, а галоўнае – пазнаёмілі дзяцей з фальклорнымі традыцыямі.