Архіў навін - Ясли-сад № 3 г.Барановичи
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.03.22

Музычна-фальклернае свята "Гуканне вясны"

Нарэшце мы у нашым дзіцачым садзе дачакаліся набліжэння вясны! Разам з Несцеркай і Паулінкай мы далучыліся да беларускіх традыцый, святкавалі "Гуканне вясны".

З імі мы вадзілі карагоды, спявалі, танчылі і Вясну сустракалі.

З каляровых стужачак складалі сонечныя праменьчыкі.

Разам з Вясной спявалі беларускую народную песню "Свяці, свяці, сонейка"

Потым у госці да нас прыйшоў Бусел. Які павесяліў дзяцей цікавымі гульнямі і размовамі.

Каб сонейка промнямі іграла і усе вырастала хлопцы і дзяучаты круцілі кола.

І ў завяршэнне святка разам з Вясной дзеці прайшлі праз вясновыя вароты, упрыгожаныя кветкамі.