Архіў навін - Ясли-сад № 3 г.Барановичи
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

09.01.24

Калядкі ў дзіцячым садзе

Асаблівае месца ў сістэме выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту займае знаёмства з народнымі святамі і абрадамі. Урачыстасць, атрыбутыка, святочнае нацыянальнае адзенне, фальклорныя песні – усё гэта садзейнічае выхаванню патрыятычных пачуццяў, у дзяцей узнікае жаданне разумець беларускую мову і размаўляць на ёй, вывучаць родную культуру, традыцыі.

Першае народнае свята ў новым годзе – Каляды, адно з самых любімых свят у старажытных славян. На Каляды, асабліва ў першы вечар, прынята было збірацца разам, усёй сям’ёй.
Адна з самых яркіх традыцый Каляд, што дайшла да сучаснасці – калядаванне. Лічылася, што толькі весялосць, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых у гэты дзень, ды аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам, пераапраналіся ў строі татэмных жывёл (мядзведзя, казу, каня, бусла) і хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах.
Ад той пары і да сёння захаваўся звычай ладзіць маскарад на новы год, абменьвацца падарункамі, вадзіць карагоды.
Вось і ў наш сад на Каляды завіталі вясёлыя калядоўшчыкі: мядзведзь, гарэзлівая Каза, Цыганка-варажбітка. Песні, гульні, карагоды стварылі цудоўны настрой і дзецям, і дарослым!