Умовы прыёму УА - Ясли-сад № 3 г.Барановичи
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Умовы прыёму УА

Прыём асобы ва ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ім:
♦ свабодных месцаў і на падставе:
♦ заявы законнага прадстаўніка выхаванца;
♦ накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі;
♦ медыцынскай даведкі аб стане здароўя;
♦ заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі (для санаторных ясляў-садоў, санаторных дзіцячых садкоў, санаторных груп );
♦ заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання).
Прыём асоб ва ўстанову дашкольнай адукацыі афармляецца загадам кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі.

Палажэнне аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджанае пастановай Мінадукацыі ад 4 жніўня 2022 г. № 230.